Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі  » Том IV. Кнiга I  » БАРЫСАВЕЦ Таццяна Якаўлеўна 

БАРЫСАВЕЦ Таццяна Якаўлеўна

[1915, в. Бранава Слуц-
кага пав. Мінскай губ., цяпер Слуцкі р-н Мінскай вобл. – ?], сястра Івана Барысаўца. З сялянскай сям’і. Атрымала сярэднюю адукацыю. Працавала настаўніцай СШ в. Капацэвічы Старобінскага р-на Бабруйскай акругі, цяпер Салігорскі р-н Мінскай вобл. Арыштавана 12.1.1935. Асуджана з настаўніцай Раісай (Ларысай) Малашка 4.5.1935 асобай нарадай пры НКВД за “незаконны пераход мяжы” да 3 гадоў высылкі ў Башкірскую АССР. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітавана пракуратурай БВА 30.5.1989. Групавая справа Б. і інш. № 27138-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".