Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі  » Том IV. Кнiга I  » БАРОЎКА Аляксей Іванавіч 

БАРОЎКА Аляксей Іванавіч

[1904, мяст. Дунілавічы Дзісенскага пав. Віленскай губ., цяпер Пастаўскі р-н Віцебскай
вобл. – чэрв. 1941]. З бел. сям’і, верагодна, сваяк Ліны (Ангеліны) Бароўка. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Працаваў настаўнікам СШ ў Паставах. Быў жанаты, гадаваў трое дзяцей. Арыштаваны 23.4.1941 як “член контррэвалюцыйнай арганізацыі”. Расстраляны ў пачатку 2-й сусветнай вайны пры этапаванні вязняў Глыбоцкай турмы на Усход. Рэабілітаваны пракуратурай Віцебскай вобл. 22.9.1992. Асабовая справа Б. з фотаздымкам захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".