Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі » Том IV. Кнiга I » БАРКОЎСКІ Уладзіслаў Віктаравіч
[1900, Львоў, цяпер Украіна – ?]. З рабочай сям’і. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Да арышту выхавацель дзіцячага дома ў Лідзе. Быў жанаты, меў дзіця. Арыштаваны 22.6.1940. Асуджаны 9.1.1941 асобай нарадай пры НКВД як “сацыяльна-небяспечны элемент” да 8 гадоў ППЛ. Этапаваны ў адзін з лагераў Комі АССР. Вызвалены 26.9.1941 як польскі грамадзянін. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 6.9.1989 пракуратурай Гродзенскай вобл. Асабовая справа Б. № п-9971 з фотаздымкам захоўваецца ў архіве УКДБ Гродзенскай вобл.
|
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.