Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі » Том IV. Кнiга I » БАРАНАЎ Іван Іванавіч
[1884, в. Лапіна Віцебскага пав., цяпер Лёзненскі р-н Віцебскай вобл. – ?]. З сялянскай сям’і. Працаваў настаўнікам школы в. Заполле Віцебскай вобл. Быў жанаты, гадаваў двое дзяцей. Арыштаваны 11.12.1932. Асуджаны паводле пастановы калегіі АДПУ СССР 15.4.1933 як “член контррэвалюцыйнай арганізацыі” да ВМП з канфіскацыяй маёмасці. Рэабілітаваны трыбуналам БВА 5.6.1956. Групавая справа Б. і інш. № 12188-п захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.
|
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.