Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі  » Том IV. Кнiга I  » БАРАВІКОЎ Іосіф Паўлавіч 

БАРАВІКОЎ Іосіф Паўлавіч

[1890, в. Васілёўка Бабруйскага пав. Мінскай губ., цяпер Светлагорскі р-н Гомельскай вобл. – ?]. З сялянскай сям’і. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Працаваў настаўнікам Яснапольскай СШ Хоцімскага р-на Магілёўскай вобл. Падчас 2-й сусветнай вайны заставаўся на акупаванай тэрыторыі. Арыштаваны 23.12.1944 у в. Будачка Хоцімскага р-на. Абвінавачваўся ў “пасобніцкай дзейнасці”. Вызвалены 20.11.1945. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны прэзідыумам Магілёўскага абл. суда 27.6.1990. Асабовая справа Б. № 13731-сн захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".