Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі » Том IV. Кнiга I » БАНЧЫНСКІ Баляслаў Ігнатавіч
[5.8.1914 – ?]. З сям’і службоўца. Атрымаў сярэднюю спецыяльную адукацыю. Да арышту выкладаў у школе № 3 г. Ломжа, цяпер Польшча. Арыштаваны 21.5.1940. Асуджаны асобай нарадай пры НКВД 30.12.1940 як “удзельнік контррэвалюцыйнай паўстанцкай арганізацыі” да 8 гадоў ППЛ. Этапаваны ў Паўночна-чыгуначны лагер НКВД Комі АССР. Вызвалены 22.9.1941 як польскі грамадзянін. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны пракуратурай Мінскай вобл. 25.12.1989. Асабовая справа Б. № 29578-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
|
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.