Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі » Том IV. Кнiга I » БАНДАРУК Фёдар Яўціхіевіч
[1923, в. Імянін Кобрынскага пав. Гродзенскай губ., цяпер Драгічынскі р-н Брэсцкай вобл. – ?].
З сялянскай сям’і. Атрымаў сярэднюю спецыяльную адукацыю. Працаваў настаўнікам школы ў роднай вёсцы. Падчас 2-й сусветнай вайны заставаўся на акупаванай тэрыторыі. Арыштаваны 30.7.1944. Падчас следства знаходзіўся ў Брэсцкай турме № 1. Асуджаны 27.9.1946 за “антысавецкую агітацыю” да 3 гадоў ППЛ і 2 гадоў пазбаўлення правоў з канфіскацыяй маёмасці. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны прэзідыумам Брэсцкага абл. суда 15.12.1993. Асабовая справа Б. № 12357-с захоўваецца ў архіве УКДБ Брэсцкай вобл.
|
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.