Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі » Том IV. Кнiга I » БАЛЦІН Аўгуст Якаўлевіч
[1897, цяпер Латвія – 13.7.1938, Віцебск, турма НКВД]. У 1919–21 г. ваяваў у складзе латышскай дывізіі. Атрымаў вышэйшую або незакончаную вышэйшую адукацыю. Падчас арышту працаваў настаўнікам школы в. Мазалава Віцебскага р-на. Быў жанаты, гадаваў двое дзяцей. Арыштаваны 12.1.1938. Асуджаны 26.5.1938 тройкай НКВД як “член контррэвалюцыйнай арганізацыі” да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны трыбуналам БВА 26.5.1958. Асабовая справа Б. № 8432-п захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.
|
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.