Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі  » Том IV. Кнiга I  » БАЙКОЎ Іван Цімафеевіч 

БАЙКОЎ Іван Цімафеевіч

[1900, Смаленск – ?], навуковец, педагог. З рускай сялянскай сям’і. Атрымаў вышэйшую адукацыю. У пачатку 1930-х г. дацэнт, нам. дырэктара Беларускай сельскагаспадарчай акадэміі ў Горках. Быў жанаты, гадаваў дачку (7 гадоў). У ліп. 1933 выключаны з ВКП(б) пры партыйнай чысткі. Арыштаваны 22.8.1933. Асуджаны калегіяй АДПУ 14.11.1933 як “удзельнік контррэвалюцыйнай шпіёнска-дыверсійнай арганiзацыi” да 5 гадоў ППЛ. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны Вярхоўным Судом БССР 7.5.1956. Групавая справа Б. і інш. выкладчыкаў Горацкай акадэміі (усяго каля 20 чалавек) № 5937-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".