Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі  » Том IV. Кнiга I  » БАДУНОВА Марыя Аляксандраўна 

БАДУНОВА Марыя Аляксандраўна

[1889, Навабеліца Гомельскага пав., цяпер у межах Гомеля – ?], сястра Палуты (Пелагеі) Бадуновай. Атрымала вышэйшую адукацыю. У 1930-я г.
працавала настаўніцай гісторыі маскоўскай СШ № 529. Арыштавана 10.4.1938 у Маскве па адрасе: вул. М.Горкага, д. 19, кв. 312б. Асуджана тройкай НКВД 10.10.1938 за “антысавецкую прапаганду, контррэвалюцыйную дзейнасць” і як “член партыі Беларускіх эсэраў з 1918 г.” да 5 гадоў ППЛ. Этапавана ва Усольскі лагер НКВД Свярдлоўскай вобл. Вызвалена 10.4.1943. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітавана Вярхоўным Судом БССР 11.7.1958. Асабовая справа Б. № 11951-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".