Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі  » Том IV. Кнiга I  » БАГУШЭВІЧ Іосіф Людвігавіч 

БАГУШЭВІЧ Іосіф Людвігавіч

[27.11.1879, в. Брольнікі Навагрудскага пав. Мінскай губ., цяпер Навагрудскі р-н Гродзенскай вобл. – 1.10.1937, Мінск, турма НКВД]. З бел. сялянскай сям’і. Скончыў Маладзечанскую настаўніцкую семінарыю. З 1911 працаваў настаўнікам у в. Азярычына Ігуменскага пав. Мінскай губ., цяпер Пухавіцкі р-н Мінскай вобл. Арыштаваны 5.8.1937. Асуджаны тройкай НКВД 22.9.1937 за “антысавецкую агітацыю і прапаганду” да ВМП з канфіскацыяй маёмасці. Расстраляны. Рэабілітаваны 27.7.1963 прэзідыумам Мінскага абл. суда. Асабовая справа Б. № 18071-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".