Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі » Том IV. Кнiга I » БАГДЗЕВІЧ Яніна Вікенцеўна
[1914, Санкт-Пецярбург – ?].
З сям’і службоўца. Атрымала вышэйшую адукацыю. Падчас арышту працавала настаўніцай лідскай школы № 5. Арыштавана 13.11.1939. Асуджана 17.8.1940 асобай нарадай пры НКВД за “антысавецкую агітацыю” да 5 гадоў ППЛ. Вызвалена 17.9.1941, верагодна, як польская грамадзянка. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітавана 6.12.1989 пракуратурай Гродзенскай вобл. Асабовая справа Б. № П-11958 захоўваецца ў архіве УКДБ Гродзенскай вобл.
|
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.