Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі  » Том IV. Кнiга I  » БАГДАНСКІ Рычард Антонавіч 

БАГДАНСКІ Рычард Антонавіч

[1.4.1894, Варшава – ?]. З польскай сям’і. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Уступіў у ВКП(б). Падчас арышту працаваў выкладчыкам адной з мінскіх ВНУ. Арыштаваны 7.10.1936 у Мінску па адрасе: вул. К.Маркса, д. 30, кв. 22. Асуджаны 22.12.1936 тройкай НКВД за “контррэвалюцыйную агітацыю і незаконнае захоўванне зброі” да 5 гадоў ППЛ. Этапаваны ва Ухта-Іжэмскі лагер НКВД Комі АССР. Вызвалены 30.3.1944. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 25.6.1955 калегіяй Вярхоўнага Суда БССР. Асабовая справа Б. № 5514-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".