Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі » Том IV. Кнiга I » БАГАЧОЎ Георгій Рыгоравіч
[1894, в. Паршына Горацкага пав. Магілёўскай губ., цяпер Горацкі р-н Магілёўскай вобл. – ?].
З сялянскай сям’і. Меў незакончаную вышэйшую адукацыю. Працаваў настаўнікам школы в. Слабада Горацкага р-на. Арыштаваны 25.9.1936. Асуджаны 1.2.1936 асобай нарадай пры НКВД як “сацыяльна-небяспечны элемент” да 3 гадоў пазбаўлення волі. Высланы ў Краснаярскі край. Пасля вызвалення вярнуўся на радзіму, працаваў настаўнікам школы калгаса “Прамень” Горацкага р-на. Зноў арыштаваны 13.8.1949. Асуджаны 1.3.1950 за “прыналежнасць да антысавецкай групоўкі” да высылкі (хутчэй за ўсё, зноў у Краснаярскі край). Далейшы лёс невядомы. Па першай справе рэабілітаваны ваеннай калегіяй Вярхоўнага Суда БССР 20.12.1957, па другой – пастановай прэзідыума Магілёўскага абл. суда 10.8.1957. Асабовыя справы Б. № 1381-сн і № 2794-сн захоўваюцца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.
|
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.