Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі  » Том IV. Кнiга I  » БАГАС Марыя Сцяпанаўна 

БАГАС Марыя Сцяпанаўна

[1906, в. Цяцерын Магілёўскага пав. Магілёўскай губ., цяпер Круглянскі р-н Магілёўскай вобл. –
канец 1937 альбо пачатак 1938, Магілёў (?), турма НКВД]. З сям’і рабочага. Атрымала вышэйшую адукацыю. Працавала настаўніцай няпоўнай СШ ў роднай вёсцы. Арыштавана 18.11.1937. Асуджана 14.12.1937 тройкай НКВД як “член шпіёнскай арганізацыі” да ВМП. Расстраляна. Рэабілітавана Вярхоўным Судом СССР 16.4.1957. Асабовая справа Б. № 4948 захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".