Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі  » Том IV. Кнiга I  » БАБРОЎСКАЯ Зінаіда Іванаўна 

БАБРОЎСКАЯ Зінаіда Іванаўна

[1926, хут. Александрыя (?)
Слонімскага пав. Гродзенскай губ., цяпер Зэльвенскі р-н Гродзенскай вобл. – ?]. З бел. сялянскай сям’і. Атрымала сярэднюю спецыяльную адукацыю. Падчас 2-й сусветнай вайны заставалася на акупаванай тэрыторыі. Да арышту працавала настаўніцай пачатковай школы в. Дзераўная тагачаснага Казлоўшчынскага р-на Баранавіцкай вобл. (цяпер Слонімскі р-н Гродзенскай вобл.). Арыштавана 6.12.1951. Асуджана 19.2.1952 асобай нарадай пры МДБ за “ўдзел у антысавецкай арганізацыі СБМ” да 25 гадоў ППЛ і 5 гадоў пазбаўлення правоў з канфіскацыяй маёмасці. Этапавана ў Нарыльскі лагер МДБ Краснаярскага краю. 6.5.1955 тэрмін пакарання зніжаны да 5 гадоў. Вызвалена 28.5.1955. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітавана 21.1.1992 Вярхоўным Судом БССР. Асабовая справа Б. № п-14792 з фотаздымкам захоўваецца ў архіве УКДБ Гродзенскай вобл.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".