Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі » Том IV. Кнiга I » АХТ Шыман (Гірш) Давыдавіч
[1900, Львоў, цяпер Украіна – ?]. З сям’і службоўца. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Працаваў настаўнікам пінскай СШ № 5. Быў жанаты, гадаваў дзіця. Арыштаваны 30.4.1940. Асуджаны 19.10.1940 як “член контррэвалюцыйнай партыі” да 5 гадоў ППЛ. Этапаваны ў Краснаярскі лагер НКВД. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны пракуратурай Брэсцкай вобл. 25.8.1989. Асабовая справа А. № 9870-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве УКДБ Брэсцкай вобл.
|
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.