Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі » Том IV. Кнiга I » АХРОМЧЫК Агаф’я Ермалаеўна
[1920, в. Слабодка Бабруйскага пав. Мінскай губ., цяпер Глускі р-н Магілёўскай вобл. – ?].
З сялянскай сям’і. Атрымала сярэднюю спецыяльную адукацыю. Падчас 2-й сусветнай вайны заставалася на акупаванай тэрыторыі, працавала настаўніцай школы в. Цяснова Глускага р-на. Арыштавана 12.1.1945. Абвінавачвалася ў “здрадзе радзіме” і ва “ўдзеле ў антысавецкай арганізацыі”. 31.7.1945 вызвалена за “недастатковасцю ўлік”. Рэабілітавана 7.8.1945. Далейшы лёс невядомы. Асабовая справа А. № 8410-сн захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.
|
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.