Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі » Том IV. Кнiга I » АХІЕЗЕР Георгій Аляксандравіч
[1880, Магілёў – 2.10.1938, Кіеў, НКВД], брат урача Ільі Аляксандравіча Ахіезера, у 1910-я г.
старшыні Праўлення таварыства дапамогі бедным яўрэям Чэрыкава Магілёўскай губ. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Уступіў у ВКП(б). Падчас арышту старшы выкладчык Курсаў удасканалення ўрачоў запаса ў Кіеве, Украіна. Арыштаваны 20.6.1938. Асуджаны 2.10.1938 тройкай НКВД за “здраду радзіме” да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны 20.10.1956 калегіяй Вярхоўнага Суда БССР. Асабовая справа А. № 8649-сн захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.
|
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.