Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі » Том IV. Кнiга I » АЎДЗЕЙ Мікалай Іванавіч
[1922, в. Морач Слуцкага пав. Мінскай губ., цяпер Клецкі р-н Мінскай вобл. – ?]. З бел. сялянскай сям’і. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Падчас 2-й сусветнай вайны заставаўся на акупаванай тэрыторыі, працаваў настаўнікам школы в. Стараселле Клецкага р-на. Арыштаваны 14.8.1944. Абвінавачваўся ў тым, што “разам з Навіцкім А.А. і інш. (усяго 5 чалавек) у 1943 добраахвотна ўступіў у антысавецкую нацыяналістычную арганізацыю “Саюз беларускай моладзі” (СБМ) з мэтай выхоўвання моладзі ў профашысцкім духе. Таксама займаў кіруючыя пасады ў “СБМ”, прымаў прысягу ў тых, хто ўступаў у арганізацыю”. Асуджаны асобай нарадай пры НКВД 30.1.1945 (з Кісялёвай Магдалінай Аляксандраўнай (н. ў 1928), Кісель Яўгеніяй Іванаўнай (н. ў 1926), Седлякоўскай Гертрудай Іосіфаўнай (н. ў 1926) да 10 гадоў ППЛ з канфіскацыяй маёмасці і 5 гадоў пазбаўлення правоў. Этапаваны ў Далёкаўсходні лагер МДБ Хабараўскага краю. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны прэзідыумам Брэсцкага абл. суда 10.6.1992. Групавая справа А. і інш. № 10898-с з фотаздымкамі захоўваецца ў архіве УКДБ Брэсцкай вобл.
|
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.