Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі » Том IV. Кнiга I » АТЭКАВА Матрона Кузьмінічна
[1898, в. Высачаны Ар-
шанскага пав. Магілёўскай губ., цяпер Лёзненскі р-н Віцебскай вобл. – ?]. З бел. сялянскай сям’і. Атрымала вышэйшую адукацыю. Выкладала ў Аршанскім педагагічным вучылішчы. Гадавала
дачку. Арыштавана 20.11.1937. Абвінавачвалася ў “супрацоўніцтве з польскімі разведорганамі”. 25.1.1938 пастановай раённага аддзела НКВД вызвалена. Далейшы лёс невядомы. Асабовая справа А. № 5346-с захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.
|
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.