Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі » Том IV. Кнiга I » АСТРОЎСКІ Віктар Андрэевіч
[1901, в. Кубра, цяпер Падляшскае ваяв., Польшча – ?]. З сям’і бел. службоўца, верагодна, брат Міхаіла Астроўскага. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Падчас арышту працаваў настаўнікам пачатковай школы в. Карчова (Карчы) Навагрудскага пав. Арыштаваны 21.10.1939. Асуджаны 27.6.1940 асобай нарадай пры НКВД за “антысавецкую агітацыю” да 8 гадоў ППЛ. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 23.6.1989 пракуратурай Гродзенскай вобл. Асабовая справа А. № п-11365 захоўваецца ў архіве УКДБ Гродзенскай вобл.
|
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.