Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі  » Том IV. Кнiга I  » АСТРАВУХ Васіль Паўлавіч 

АСТРАВУХ Васіль Паўлавіч

[1895, в. Кухцічы Ігуменскага пав. Мінскай губ., цяпер Уздзенскі р-н Мінскай вобл. – 15.9.1921, ЧК]. З сялянскай сям’і. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Працаваў настаўнікам у мяст. Узда (цяпер райцэнтр Мінскай вобл.). Быў жанаты, гадаваў двое дзяцей. Арыштаваны ў 1921 у в. Кухцічы. Асуджаны 15.9.1921 за “ўцёкі з арміі ў Польшчу” да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны пракуратурай БВА 17.9.1992. Асабовая справа А. № 34764-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".