Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі » Том IV. Кнiга I » АРЛОЎСКІ Андрэй Карпавіч
[1888, Віцебск – 21.1.1938, Віцебск, турма НКВД]. З мяшчанскай сям’і. Атрымаў вышэйшую адукацыю. У 1910-я г. настаўнік Бальбінаўскага пачатковага народнага вучылішча Лепельскага пав. Віцебскай губ. У 1930-я г.
выкладчык Віцебскага тэкстыльнага тэхнікума. Быў жанаты, меў двое дзяцей. Арыштаваны 15.11.1937. Асуджаны 22.11.1937 тройкай НКВД як “член ПАВ” да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны трыбуналам БВА 29.4.1959. Групавая справа А. і інш. (усяго каля 20 чалавек) № 8347-п захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.
|
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.