Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі » Том IV. Кнiга I » АРЛОЎСКАЯ Юльяна Адамаўна
[1905, Зволей, цяпер Ке-
лецкае (?) ваяв., Польшча – ?]. Падчас арышту працавала настаўніцай школы № 18 Беластоку. Арыштавана 23.3.1940. Асуджана 19.11.1940 асобай нарадай пры НКВД за “ўдзел у антысавецкай паўстанцкай арганізацыі” да 8 гадоў ППЛ. Этапавана ў Карагандзінскі лагер НКВД Казахскай ССР. Вызвалена 21.10.1941 як польская грамадзянка. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітавана 30.8.1989 пракуратурай Гродзенскай вобл. Асабовая справа А. № п-10818 з фотаздымкам захоўваецца ў архіве УКДБ Гродзенскай вобл.
|
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.