Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі » Том IV. Кнiга I » АРЛОЎСКАЯ Валянціна Іванаўна
[1924, Бабруйск Мінскай губ., цяпер райцэнтр Магілёўскай вобл. – ?]. З сям’і службоўца. Атрымала сярэднюю спецыяльную адукацыю. Працавала выхавальніцай дзіцячага сада мясакамбіната ў Бабруйску. Падчас 2-й сусветнай вайны заставалася на акупаванай тэрыторыі. Арыштавана 11.9.1944 у Бабруйску па адрасе: вул. Пушкінская, д. 222. Асуджана 21.7.1945 як “член фашысцкай арганізацыі “Саюз барацьбы супраць бальшавізма” да 5 гадоў пазбаўлення волі. Этапавана ў Краснаярскі край. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітавана 25.7.1991 пракурорам Магілёўскай вобл. Групавая справа А. і інш. № 14381 захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.
|
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.