Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі » Том IV. Кнiга I » АПШ Эмілія Бернардаўна
[1909, в. Лук’янава Смаленскай губ., цяпер Ярцаўскі р-н Смаленскай вобл., Расія – ?]. З сялянскай сям’і. Атрымала сярэднюю адукацыю. Працавала настаўніцай школы в. Уна Ліёзненскага р-на Віцебскай вобл. Арыштавана 12.1.1938. Асуджана 20.3.1938 асобай нарадай пры НКВД за “контррэвалюцыйную дзейнасць” да 5 гадоў ППЛ. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітавана трыбуналам БВА 12.2.1957. Асабовая справа А. № 6673-п захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.
|
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.