Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі » Том IV. Кнiга I » АНЦЫПОВІЧ Андрэй Навумавіч
[1877, в. Бpанава Слуцкага пав. Мінскай губ., цяпер Слуцкі р-н Мінскай вобл. – ?]. З сялянскай сям’і. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Працаваў настаўнікам школы мяст. Бярэзіна Мінскай вобл. Быў жанаты, гадаваў чацвёра дзяцей. Арыштаваны 12.9.1933. Асуджаны 14.11.1933 калегіяй АДПУ як “член контррэвалюцыйнай арганізацыі” і за “антысавецкую дзейнасць” да 3 гадоў ППЛ. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны прэзідыумам Мінскага абл. суда 18.11.1987. Групавая справа А. і інш. (усяго больш за 20 чалавек) № 31591-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
|
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.