Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі » Том IV. Кнiга I » АНТАНЕВІЧ Станіслаў Аўгусцінавіч
[1885, фальв. Гараны, цяпер Латвія – ?]. З сям’і службоўца. Меў незакончаную вышэйшую або вышэйшую адукацыю. Працаваў настаўнікам пачатковай школы в. Лугі Лунінецкага пав. Брэсцкага ваяв. Арыштаваны 27.4.1940. Асуджаны 21.5.1941 асобай нарадай пры НКДБ як “агент польскай паліцыі” да 8 гадоў ППЛ. Этапаваны ў Карагандзінскі лагер НКВД Казахскай ССР. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны пракуратурай Брэсцкай вобл. 11.6.1989. Асабовая справа А. № 10182-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве УКДБ Брэсцкай вобл.
|
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.