Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі » Том IV. Кнiга I » АНОДЗІНА Наталля Андрэеўна
[8.9.1897, в. Дзякаўка Чарнігаўскай губ., цяпер Бурынскі (?) р-н Чарнігаўскай вобл., Украіна – ?], жонка Івана Анодзіна. З сялянскай сям’і. Атрымала незакончаную вышэйшую або вышэйшую адукацыю. Уступіла ў ВКП(б). Працавала настаўніцай адной з мінскіх СШ. Выйшла замуж, гадавала дзіця. Арыштавана 6.9.1936 у Мінску па адрасе: вул. Інтэрнацыянальная, д. 10/17, кв. 2. Асуджана з мужам 5.10.1936 асобай нарадай пры НКВД за “трацкісцкую дзейнасць” і “незаконнае захоўванне зброі” да 5 гадоў ППЛ. Этапавана ў Паўночна-Усходні лагер НКВД Магаданскай вобл. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітавана Пракуратурай БССР 14.6.1989. Справа сям’і А. № 31393-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
|
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.