Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі » Том IV. Кнiга I » АНІХОЎСКАЯ-МАЕВА Соф’я Георгіеўна
[23.3.1902, в. Старыца Ігуменскага пав. Мінскай губ., цяпер Капыльскі р-н Мінскай вобл. – 25.2.1938, Мінск, турма НКВД], верагодна, сястра Аляксандра Аніхоўскага. З сялянскай сям’і. Атрымала сярэднюю адукацыю. Працавала настаўніцай барысаўскай СШ № 7. Выйшла замуж, гадавала дзіця. Арыштавана 17.12.1937 у Барысаве па адрасе: Ваенны гарадок, д. 27, кв. 2. Асуджана 21.1.1938 тройкай НКВД за “шпіёнскую дзейнасць” да ВМП. Расстраляна. Рэабілітавана трыбуналам БВА 14.7.1958. Справа сям’і А.-М. № 12299-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
|
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.