Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі » Том IV. Кнiга I » АНАНЧАНКА Павел Кліменцевіч
[1883, в. Залессе Дрысенскага пав. Віцебскай губ., цяпер Верхнядзвінскі р-н Віцебскай вобл. – ?]. З сялянскай сям’і. Падчас арышту дырэктар няпоўнай СШ ў мяст. Гомель Ветрынскага (цяпер Полацкага) р-на Віцебскай вобл. Быў жанаты, меў двое дзяцей. Арыштаваны 20.8.1937. Асуджаны тройкай НКВД 8.10.1937 як “член антысавецкай групоўкі” да 10 гадоў ППЛ. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны Віцебскім абл. судом 9.1.1960. Асабовая справа А. № 9118-п захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.
|
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.