Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі  » Том IV. Кнiга I  » АМБРОСАЎ Дзмітрый Канстанцінавіч 

АМБРОСАЎ Дзмітрый Канстанцінавіч

[1888, в. Баравыя Віцебскага пав., цяпер Віцебскі р-н – ?]. З бел. сялянскай сям’і. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Да кастрычніцкага перавароту 1917 выкладаў у Крыванскім прыходскім вучылішчы Дзвінскага пав. Віцебскай губ. У 1930-я г. працаваў настаўнікам СШ № 1 Віцебска. Быў жанаты, меў дочак Веру і Людмілу. Арыштаваны 18.9.1938. Абвінавачваўся ва “удзелу ў контррэвалюцыйнай арганізацыі” і правядзенні “антысавецкай агітацыі”. Асуджаны не быў. Вызвалены 10.4.1939. Далейшы лёс невядомы. Асабовая справа А. № 6551-п захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".