Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі  » Том IV. Кнiга I  » АЛЬФІШ Перац Давыдавіч 

АЛЬФІШ Перац Давыдавіч

[1895, мяст. Пальчэва Сядлецкай губ., цяпер Польшча – 28.9.1938, Магілёў, турма НКВД].
З сям’і службоўца. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Да арышту выкладчык педагагічнага рабфака ў Бабруйску Магілёўскай вобл. Арыштаваны 16.9.1938. Асуджаны 20.9.1938 тройкай НКВД як “агент разведорганаў буржуазнай Польшчы і былы член Бунда” да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны 14.5.1990 тpыбуналам БВА. Асабовая справа А. № 13754 захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".