Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі » Том IV. Кнiга I » АЛФЁРЧЫК Галіна Мікалаеўна
[1916, в. Кавалі Баб-
руйскага пав. Мінскай губ., цяпер Бабруйскі р-н Магілёўскай вобл. – ?], сястра Аляксандры Алфёрчык. З бел. сялянскай сям’і. Атрымала незакончаную вышэйшую або вышэйшую адукацыю. Працавала настаўніцай 7-гадовай школы ў роднай вёсцы. Арыштавана 8.9.1950. Асуджана 10.3.1951 МДБ за здраду радзіме да 10 гадоў ППЛ з канфіскацыяй маёмасці. Этапавана ў Дубраўны лагер МДБ Мардоўскай АССР (пас. Явас). Вызвалена ў 1955. Рэабілітавана 26.9.1955. Далейшы лёс невядомы. Групавая справа сям’і А. № 4634-сн з фотаздымкамі захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.
|
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.