Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі  » Том IV. Кнiга I  » АЛЕЙНІКАЎ Вікенцій Сцяпанавіч 

АЛЕЙНІКАЎ Вікенцій Сцяпанавіч

[1898, в. Слабада ці Слабодка Магілёўскай губ. – 29.11.1938, Мінск, турма НКВД], педагог, брат Ніны Алейнікавай. З сялянскай сям’і. Працаваў настаўнікам школы в. Княжыцы Шклоўскага р-на Магілёўскай вобл. Быў жанаты, гадаваў пецёра дзяцей. Арыштаваны 30.7.1938. Асуджаны 14.11.1938 тройкай НКВД як “удзельнік антысавецкай шпіёнскай паўстанцкай арганізацыі” да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны трыбуналам БВА 16.7.1958. Групавая справа А. і інш. (усяго больш за 30 чалавек) № 3317 захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".