Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі » Том IV. Кнiга I » АЛЕЙНІКАВА Ніна Сцяпанаўна
[1897, в. Слабада ці Слабодка Магілёўскай губ. – ?], педагог, сястра Вікенція Алейнікава. З сялянскай сям’і. Атрымала сярэднюю адукацыю. Працавала настаўніцай школы в. Хількавічы Чавускага р-на Магілёўскай вобл. Была замужам, гадавала сына. Арыштавана 12.10.1937. Абвінавачвалася ва “ўдзеле ў контррэвалюцыйнай кулацкай арганізацыі”. 25.11.1937 асабовая справа А. № 4377-сн (захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.) спынена, а яна вызвалена. Далейшы лёс невядомы.
|
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.