Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі  » Том IV. Кнiга I  » АКІНЧЫЦ Карл Міхайлавіч 

АКІНЧЫЦ Карл Міхайлавіч

[1900, в. Лёўкаўшчына, цяпер Чавускі р-н Магілёўскай вобл. – 21.12.1937, Орша, турма НКВД]. З сялянскай сям’і. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Працаваў загадчыкам вучэбнай часткі няпоўнай СШ в. Нямойта Сенненскага р-на Віцебскай вобл. Быў жанаты, гадаваў дзіця. Арыштаваны 15.11.1937. Асуджаны 6.12.1937 тройкай НКВД як “агент польскай разведкі” да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны трыбуналам БВА 16.6.1958. Асабовая справа А. № 7858-п з фотаздымкам захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".