Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі » Том IV. Кнiга I » АДАМАНІС Аляксандр Іванавіч
[1908, Лівенберг, цяпер Латвія – ?]. З рабочай сям’і. Атрымаў вышэйшую адукацыю.
У 1930-я г. працаваў настаўнікам СШ ў мяст. Свіслач, цяпер райцэнтр Гродзенскай вобл. Быў жанаты, гадаваў дачку. Арыштаваны 3.5.1940. Асуджаны асобай нарадай пры НКВД 28.5.1941 як “сацыяльна-небяспечны элемент” да 5 гадоў ППЛ. Этапаваны ў Паўднёва-Усходні лагер НКВД Далёкаўсходняга краю. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны пракуратурай Гродзенскай вобл. 2.11.1989. Асабовая справа А. № п-10397 з фотаздымкам захоўваецца ў архіве УКДБ Гродзенскай вобл.
|
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.