Галоўная » Даведнiкi » Ахвяры i карнiкi. » Ахвяры. 29-30.10.1937 г. » ХАТУЛЁЎ Пятро
[Пётр Фёдаравіч; 29.6.1912, Віцебск — 29.10.1937, Мінск, турма НКВД], літаратурны крытык. Пачаў выступаць на старонках бел. перыядычнага друку ў 1932. У 1934 скончыў МПІ. Працаваў у рэдакцыі газ. «Літаратура і мастацтва». На працягу 1934–36 апублікаваў, пераважна на старонках гэтай газеты, артыкулы, рэцэнзіі, нататкі пра творчасць А. Александровіча, П. Броўкі, Э. Самуйлёнкі, Ю. Таўбіна, У. Хадыкі, І. Шапавалава і інш. Выступаў супраць вульгарызатарскага падыходу да літаратуры, заклікаў улічваць асаблівасць гістарычнага часу і не шукаць ворагаў у XIX ст. Арыштаваны 3.10.1936 у Мінску па адрасе: вул. Р. Люксембуpг, д. 44, кв. 12.
З пратакола допыту П. Хатулёва ад 13.11.1936: «В 1931 году у меня обнаружили нацдемовские стихи (вершы, якія былі прысвечаны М. Багдановічу. — Л. М.), написанные еще в Витебске и привезенные с собой. В связи с этим обо мне был поставлен вопрос на общеинститутском собрании, на котором мои стихи были осуждены, а мое пребывание в институте оказалось под вопросом…»
Асуджаны пазасудовым органам НКВД 28.10.1937 як «член антысавецкай арганізацыі» да ВМП з канфіскацыяй маёмасці. Рэабілітаваны ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР 29.9.1966. Асабовая справа Х. № 19561-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
Тв.: «Мая другая кніга» Юлія Таўбіна // ЛіМ. 1932. 15 чэрв. Сааўт. І. Малец; Заўвагі пра творчасць П. Броўкі // Полымя рэвалюцыі. 1934. № 4.
Кр.: Мушынскі М. Беларуская крытыка і літаратуразнаўства (20–30-я гады). Мн., 1975; БП. Т. 6; Рэпрэсаваныя...
|
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.