Галоўная » Даведнiкi  » Ахвяры i карнiкi.  » Ахвяры. 29-30.10.1937 г.  » ФРЫДМАН Ісак Сямёнавіч 

ФРЫДМАН Ісак Сямёнавіч

[1887, Сімферопаль, цяпер Украіна — 29 або 30.10.1937, Мінск, турма НКВД], службовец. Атрымаў вышэйшую адукацыю, уступіў у ВКП(б) (1918). Да арышту — начальнік аддзела землеўпарадкавання Наркамата земляробства БССР. Быў жанаты, меў двое дзяцей. Арыштаваны 15.7.1937 у Мінску па адрасе: вул. Савецкая, д. 148/19, кв. 57. Выключаны з партыі ў сувязі з арыштам. Асуджаны 28 ці 29.10.1937 тройкай НКВД за «шкодніцтва ў сельскай гаспадарцы» і як «член тэрарыстычнай арганізацыі правых» да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны 25.5.1957 ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР Асабовая справа Ф. № 10367-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.

Верагодна, рэпрэсавана і жонка Ф.

Кр.: НАРБ, ІКБР.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".