Галоўная » Даведнiкi » Ахвяры i карнiкi. » Ахвяры. 29-30.10.1937 г. » СПЕКТАР Якаў Мееравіч
[студз. 1891, мяст. Копысь Горацкага пав. Магілёўскай губ., цяпер Аршанскі р-н Віцебскай вобл. — 29 або 30.10.1937, Мінск, турма НКВД], службовец. Падчас арышту — загадчык сакpатаpыята СНК БССР. Арыштаваны 2.7.1937 у Мінску па адрасе: вул. К. Маpкса, д. 36/43, кв. 24. Асуджаны 29.10.1937 тройкай НКВД як «член антысавецкай тэрарыстычнай шпіёнскай арганізацыі» да ВМП з канфіскацыяй маёмасці. Расстраляны. Рэабілітаваны 8.8.1957 ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР. Асабовая справа С. № 10859-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
5.11.1937 у Мінску па адрасе: вул. 1-я Лекарта, д. 3, кв. 7 арыштавана краўчыха фабрыкі імя Крупскай Спектар Фаня Яфімаўна (н. 10.12.1903 у мяст. Копысь у сям’і службоўца), жонка Якава Спектара. 28.11.1937 асобай нарадай пры НКВД асуджана як «член сям’і расстралянага ворага народа» да 8 гадоў ППК. Этапавана ў Аршанскую турму НКВД. З 24.1.1938 у Карагандзінскім канцлагеры. Вызвалена 5.11.1945. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітавана 6.8.1956 трыбуналам БВА. Асабовая справа С. № 10648-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
Кр.: НАРБ, ІКБР; Хранить вечно; Жертвы политического террора…
|
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.