Галоўная » Даведнiкi  » Ахвяры i карнiкi.  » Ахвяры. 29-30.10.1937 г.  » САНДАМІРСКІ Якаў Рыгоравіч 

САНДАМІРСКІ Якаў Рыгоравіч

[1902, Крамянчуг Палтаўскай губ., цяпер Палтаўская вобл., Украіна — 29 або 30.10.1937, Мінск, турма НКВД], педагог. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Падчас арышту — загадчык кафедры Віцебскага ветэрынарнага інстытута. Быў жанаты, гадаваў дзіця. Арыштаваны 3.7.1937 у Віцебску па адрасе: вул. 1-я Ветэрынарная, д. 11/21. Перавезены ў Мінск. Асуджаны пазасудовым органам НКВД 29.10.1937 за «дзейнасць у скла­дзе нацыянал-фашысцкай арганізацыі» да ВМП з канфіскацыяй маёмасці. Расстраляны. Рэабілітаваны ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР 5.10.1957. Асабовая справа С. з фотаздымкам захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.

Паводле некаторых звестак, рэпрэсаваны і бацька Якава Сандамірскага.

Кр.: Рэпрэсаваныя...


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".