Галоўная » Даведнiкi  » Ахвяры i карнiкi.  » Ахвяры. 29-30.10.1937 г.  » ПІВАВАРАЎ Зяма 

ПІВАВАРАЎ Зяма

[Залман Рувімавіч; 24.5(5.6).1910, мяст. Касцюкові­чы Клімавіцкага пав. Магілёўскай губ., цяпер райцэнтр Магілёўскай вобл. — 29.10.1937, Мінск, турма НКВД], паэт, перакладчык. Пачаў пісаць вершы па-беларуску ў 1925, тады ж упершыню апублікаваў іх у клімавіцкай газ. «Малады камуніст». У 1927 паступіў у Мсці­слаўскі педтэхнікум. У 1929 пераехаў у Ленінград. Публікаваўся ў ленін­градскіх альманахах і часопісах. Уступіў у БелАПП. З 1931 вучыўся на літаратурным ф-це МПІ (скончыў у 1934). У 1934–36 супрацоўнік газ. «Чырвоная змена». Перакладаў рускіх паэтаў. Выступаў у друку і як тэатральны крытык. Арыштаваны 13.11.1936 у Мінску па адрасе: вул. Чычэpына, д. 30, кв. 1. Асуджаны пазасудовым органам НКВД 28.10.1937 як «член нацыянал-фашысцкай арганізацыі», за «антысавецкую пpапаганду» і «ўдзел (з 1934) у тэрарыстычнай групоўцы» да ВМП з канфіскацыяй маёмасці. Рэабілітаваны ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР 8.3.1958. Асабовая справа П. № 11556-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.

Верагодна, рэпрэсаваны сваякі П.

Тв.: Лірыка двух нараджэнняў: Вершы. Мн., 1934.

Кр.: Левін С. Пра творы Зямы Піваварава // ЛіМ. 1934. 31 студз.; Шушкевіч С. У буднях працоўных гартаваўся радок // Чырвоная змена. 1971. 17 крас.; Русаковіч В. Зяма Півавараў // Полымя. 1985. № 6; БП. Т. 5; Рэпрэсаваныя...


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".