Галоўная » Даведнiкi  » Ахвяры i карнiкi.  » Ахвяры. 29-30.10.1937 г.  » МАЛАЎ Барыс Міхайлавіч 

МАЛАЎ Барыс Міхайлавіч

[ліст. 1904, Мінск — 29 або 30.10.1937, Мінск, турма НКВД], службовец. З сям’і бел. рабочага. Член ВКП(б). Да арышту — загадчык аддзела хлебнай гpупы Наpкамата ўнутpанага гандлю. Быў жанаты, гадаваў двое дзяцей. Арыштаваны 19.7.1937 у Мінску па адрасе: вул. Свяpдлоўская, д. 8, кв. 15. Асуджаны 29.10.1937 тройкай НКВД як «член антысавецкай арганізацыі» да ВМП з канфіскацыяй маёмасці. Расстpаляны. Рэабілітаваны 8.3.1958 ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР. Асабовая справа М. № 11563-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.

Верагодна, рэпрэсавана і жонка М.

Кр.: НАРБ, ІКБР; БНДЦЭД.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".